Музей - гэта захавальнік Памяці, а гістарычная памяць важная і неабходная ва ўсе часы. Пытанні патрыятычнага, духоўна-маральнага развіцця школьнікаў, іх краязнаўчай дзейнасці, гістарычнай памяці выйшлі ў цяперашні час на першы план.
Асэнсаваць чалавечыя ўчынкі, выхаваць высокія патрыятычныя пачуцці, сфармаваць грамадзянскую пазіцыю дапамагае школьны музей этнаграфіі, гісторыі вёскі Суботнікі. Пры гэтым адначасова вырашаюцца наступныя задачы:
• садзейнічаць фарміраванню грамадзянскасці, патрыятызму, любові і павагі да Айчыны;
• заахвочвць школьнікаў да вывучэння гісторыі мінулага свайго рэгіёна, раёна, малой Радзімы;
• папаўняць экспазіцыі школьнага музея «новымі» прадметамі, дакументамі;
• развіваць гістарычнае мысленне і інтэлектуальныя здольнасці школьнікаў;
• развіваць ўменне супрацьстаяць амаральным паводзінам адмоўнага прыкладу.
Тут, у музеі, міжволі запавольваеш крокі і ўслухоўваешся ў цішыню. Тут можна адчуць дыханне самой Гісторыі. Тут кожная рэч захоўвае сваю таямніцу. У гэтым дзіўным месцы сціраюцца часовыя межы, і цяперашняе адступае на другі план, а мінулае ажывае.
Галоўнымі напрамкамі работы школьнага музея з'яўляюцца:
• камплектаванне фондаў;
• ўлік і захоўванне музейных калекцый;
• экспазіцыйная работа;
• экскурсійна-масавая работа.