top of page

У цяперашні час дзейнічае 2 экспазіцыі:

1. Гісторыя 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай дывізіі.

2. Побыт беларускіх сялян. Беларуская хатка.


1-я экспазіцыя ўключае ў сябе папкі з перапіскамі, фотаматэрыялы, якія прадстаўлены на стэндах:

  • Камандзіры дывізіі;

  • Ветэраны дывізіі;

  • Салдаты дывізіі.

На стэлажах выстаўлены тыя нешматлікія ваенныя трафеі, сабраныя з месца баёў каля аг. Суботнікі, якія засталіся ад пакоя Баявой славы: каскі, кацялок, фляжка, гільзы ад патронаў і снарадаў, і інш.

 

2-я экспазіцыя прадстаўлена прадметамі побыту сялян-беларусаў, якія выраблены з розных матэрыялаў сваімі рукамі: ткацтва, вышыўка, ганчарства, пляценне з саломы; прылады працы з дрэва, жалеза і г.д.

У гэтай экспазіцыі сабраны прылады працы і прадметы побыту сялян: сярпы, косы, цапы для абмалоту збожжа, веялка для ачысткі збожжа, жорны,   бочачку для пітной вады, драўлянае вядро, ночвы, апалушкі, кубел. Ёсць і прылады працы для апрацоўкі лёну: церніца,  грабёнка, прасніца, калаўрот і матавіла.

Вясковая хата багата прадметамі побыту: драўляны ложак, якому больш за 100 гадоў. У кожнай хаце абавязкова быў "чырвоны кут", дзе звычайна адбываліся штодзённыя малітвы.

Чырвоны кут быў самым ганаровым месцам у доме. Тут адзначаліся ўсе значныя падзеі сямейнага жыцця, тут жа знаходзіўся стол. Сялянскія сем'і былі вялікімі. Для вялікай сям'і патрабаваўся стол немалых памераў.  На стале, накрытым зрэбнай абрусам, стаялі глякі, збаны, самавар, міскі, ляжалі драўляныя лыжкі і відэльцы. '

У доўгія зімовыя вечары пры святле лучыны мужчыны выраблялі для сям'і абутак, займаліся сталярнымі і ганчарнымі справамі.

Печ адыгрывала ў доме галоўную ролю. Даўней нават прымаўка была: «скакаць ад печкі», г.зн. пачаць з галоўнага. Жанчыны рыхтавалі ежу, пралі, ткалі. Для асвятлення выкарыстоўвалі лучыну.

Таму ў музеі належнае месца займаюць  вырабы, вытканыя на простым ткацкім станку (кроснах), розныя прылады, якія выкарыстоўваліся ў ткацте: берды, нічальніцы, матавілы, калаўрот і інш.

Усе гэтыя прадметы і шмат іншых рэчаў, якія выкарыстоўвалі ў сваім штодзённым жыцці сяляне, прадстаўлены ў музеі.

bottom of page