У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Суботніцкага сельскага Савета вяла напружаныя вызваленчыя баі знакамітая 24-я Самара-Ульянаўская Жалезная дывізія.
У пасляваенныя гады настаўнік гісторыі мясцовай сельскай школы Мураўёў Сцяпан Ігнатавіч, які таксама быў на фронце, са сваімі вучнямі пачаў збіраць матэрыялы тых ваенных гадоў. Яны вялі перапіску з франтавікамі, музеямі, архівамі. Быў сабраны багаты матэрыял, і ў кабінеце гісторыі аформлена экспазіцыя баявой славы.
Асноўнымі матэрыяламі музея былі дакументы, успаміны ветэранаў вайны і працы, гістарычныя фатаграфіі мінулых гадоў. Знаходкі дзяцей выкарыстоўваліся на ўроках гісторыі, літаратуры і ў пазакласнай працы. З году ў год ішла крапатлівая праца юных краязнаўцаў.
З часам многія экспанаты былі перададзеныя ў музеі г. Іўя і г. Ліды. Засталося зусім мала з таго, што сабралі чырвоныя следапыты Суботніцкай СШ у пасляваенны перыяд.
У 2005 годзе настаўнікам гісторыі стала маладая настаўніца з г. Іўе Халява Данута Браніславаўна. Тыя нешматлікія матэрыялы, якія засталіся ад ранейшага пакоя баявой славы, былі ёю аформлены ў экспазіцыю 24-й Самара-Ульянаўскай жалезнай дывізіі. Былі вылучаны наступныя раздзелы:
1.Камандзіры дывізіі.
2.Ветэраны дывізіі.
3.Салдаты дывізіі.
Астатнія матэрыялы (лісты, фотаздымкі, газеты, часопісы) з-за недахопу месца, захоўваліся ў папках і толькі перыядычна афармляліся дадатковыя выставы.
З мая 2010 года школьны музейны пакой быў перададзены пад кіраўніцтва бібліятэкара гэтай жа школы Івановай С. М. Было выдзелена другое памяшканне (крыху большае) пад афармленне музея і ... закіпела праца. Сіламі кіраўніка музейнага пакоя, настаўнікамі і навучэнцамі школы сталі збірацца матэрыялы, экспанаты для экспазіцый. Жыццё забурліла…
З 1 снежня 2011 года музейнаму пакою быў нададзены статус "музей”
і назва “Спадчына”.
ГІСТОРЫЯ МУЗЕЯ
Цяпер, калі заходзіш у музей, адчуваеш сябе неяк незвычайна: экспанаты, карціны, схемы, вырабы, зробленыя самімі навучэнцамі, макеты і г.д. – усё гэта выхоўвае, выклікае гонар за мінулае, будучыню Радзімы. Заўсёды хвалюе стэнд, прысвечаны героям Вялікай Айчыннай вайны, і куток герояў. Тут і франтавыя лісты, абяцанні сустрэцца пасля вайны, фатаграфіі герояў, альбомы, якія распавядаюць пра цяжкія баі.
У сувязі з тым, што час патрабуе больш актыўных і дзейсных мер па выхаванні ў моладзі грамадзянскасці, патрыятызму, культуры міжнацыянальных зносін і адказнасці за сваю радзіму, таксама вядзецца вялікая праца па зборы матэрыялаў па этнаграфіі.
Актуальнасць гэтай працы абумоўлена вострымі праблемамі нашага грамадства:
- палітычная і грамадзянская пасіўнасць моладзі;
- рост безнагляднасці і падлеткавая злачыннасць;
- маральны крызіс у соцыуме;
- нізкі ўзровень адказнасці за сваю Айчыну;
- адсутнасць гатоўнасці да вайсковай службы з мэтай абараняць Радзіму;
- нізкі ўзровень цікавасці да нацыянальных традыцый роднага краю.
У сувязі з гэтым сістэма выхаваўчай работы школьнага музея стала вызначацца наступнымі функцыямі:
развіваючая: музей як цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання, як праектны цэнтр, які прадстаўляе магчымасць розных рэжымаў зносін;
адукацыйная: музей як міжпрадметны цэнтр, у якім праходзяць урокі гісторыі, літаратуры, бібліятэчныя і музейныя ўрокі, тэматычныя класныя гадзіны.
На базе музея праводзяцца розныя формы работы: экскурсіі для навучэнцаў школы і школ раёна, ветэранаў ВАВ, жыхароў вёскі, розныя забаўляльныя мерапрыемствы, святы юбілейнага характару, сустрэчы з удзельнікамі гістарычных падзей.
Вялікія перспектывы музея тоіць у сабе запланаваны школьны бібліятэчны медыяцэнтр, які прадугледжвае новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Укараненне ў школьны музей камп'ютарных тэхналогій зменіць не толькі форму, але і змест работы музея. З дапамогай Інтэрнэта навучэнцы змогуць прыняць удзел у праектнай дзейнасці з навучэнцамі іншых гарадоў, што адкрые для іх доступ да практычна неабмежаваных аб'ёмаў інфармацыі, назапашанай чалавецтвам. Інтэрнэт дазволіць падарожнічаць як па музеях свету, так і па экспазіцыях школьных музеяў, што рассуне рамкі сацыяльнага партнёрства. Інфармацыйныя тэхналогіі дадуць магчымасць праводзіць бінарныя ўрокі: краязнаўства інфарматыка. Выснова аб актуальнасці сацыяльнага партнёрства пацвярджаецца тым, што кожны клапоціцца аб сваіх інтарэсах і працуе на стварэнне канкрэтнага агульнага прадукта. У выніку ўзнікае музей адмысловага роду, які ўключаны ў кантэкст ўсяго школьнага жыцця. Будзе, верагодна, больш правільным вызначыць наш школьны музей як цэнтр музейна-педагагічнай працы ў школе, асновай якога з'яўляецца збор прадметаў музейнага значэння. Прыняўшы падобную трактоўку, будзем разглядаць школьны музей як адкрытую сістэму. Яго асаблівасць у тым, што ён з'яўляецца, па-першае, адукацыйным музеем, дзе задачы навучання і выхавання, у тым ліку ў пазаўрочны час, маюць пераважнае значэнне, і, па-другое, адрасным музеем, для якога дзіцячая аўдыторыя з'яўляецца прыярытэтнай. Толькі ў школьным музеі можа быць найбольш паслядоўна ўвасоблена ідэя сатворчасці навучэнцаў і соцыума. Менавіта школьны музей здольны рэалізаваць прынцып: "Музей для дзяцей і рукамі дзяцей", пераносячы асноўны цэнтр цяжару з працэсу ўспрымання калекцый на працэс стварэння музея, які па сутнасці з'яўляецца пастаянным, ён не павінен мець завяршэння.